zubrs.by zubrs.by

zubrs  спортивный клуб
американского футбола

Вторник, 28 февраля 2023 10:11

Старт BFL

? Ужо ў сярэдзіне красавіка стартуе новы турнір BFL (беларуская футбольная ліга):

☑ Ліга арганізаваная трыма клубамі: Зубрамі, Ліцвінамі і Койданс. Увесь турнір пройдзе на полі комплекса "Веста", што побач з Дзяржынскам.

? Супернікі згуляюць адзін з адным па два разы. Першапачаткова плануецца фармат 11х11, але дапускаецца пераход да 9х9, калі калектывы сутыкнуцца з дэфіцытам гульцоў.

? Адна з інтрыгуючых заяў — плануецца рабіць якасныя прафесійныя трансляцыі з выкарыстаннем да 4 камер. Акрамя таго арганізатары абвесцілі "прызавы фонд": $3000 за перамогу ў лізе, $2000 за другое месца і $1000 — за трэцяе. Зразумела, будуць і больш звыклыя ўзнагароды.

? Наконт развіцця і перспектыў: BFL гатовая прымаць па адной беларускай камандзе кожныя паўгода. Больш за тое, кожны новы ўдзельнік атрымае ад лігі грант памерам $3000 на развіццё.

? Першая гульня ў гісторыі BFL адбудзецца 16 красавіка — сутыкнуцца Зубры і Койданс.

Жадаем поспехаў новаму праекту і аднаўлення ўсяму беларускаму амфуту!

Наши партнёры

MH